Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

Прывід Адольфа

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Прывід блукае па Еўропе. Нават не толькі па старой, ужо нядобрай Еўропе, а па ўсім свеце блукае прывід Адольфа Гітлера. Відзежы, незвычайныя праявы і з’яўленні то тут, то там бударажаць і ўзрушваюць грамадства, не даюць спакою паліцыі і іншым сілавым структурам. На мінулым тыдні нячысцік дабраўся ажно да Гаваяў, дзе на тэнісным матчы паміж жаночымі дружынамі ЗША і Нямеччыны паблытаў фанаграмы гімнаў. На цырымоніі адкрыцця арганізатары афіцыйнай сустрэчы запусцілі ў дынамікі замест сучаснага гімна Германіі нацысцкі гімн — „Дойчлянд убер аллес”, забаронены яшчэ ў 1945 годзе. Нямецкія фройляйн спярша пасмяяліся, потым, відаць, навучаныя кіраўніцтвам, выказалі сваё абурэнне. Урэшце амерыканцы склалі прабачэнні, інцыдэнт загладзілі. Але што рабіць з прывідам?!

А вось на радзіме шалёнага фюрэра, у невялічкім гарадку БраўнаўамІн зараз шукаюць двайніка лідара Трэцяга Рэйха. Перыядычна на вуліцах гэтага горада з’яўляецца малады чалавек у абліччы незабыўнага Адольфа: то ля дома, дзе з’явіўся на свет тады яшчэ невядомы Шыкльгрубермалодшы, то ў кнігарнях, дзе ён уважліва чытае часопісы і іншыя выданні пра гісторыю Другой сусветнай вайны. Аматара такіх эпатажных перформансаў напэўна вылавяць і строга пакараюць, але што ж рабіць з прывідам?!

Смех смехам, жарты жартамі, а рэальна сітуацыя ў Старым свеце восьвось хіснецца з даведзенай да абсурду „левай” дэмакратыі да крайне правай палітыкі. Аналітыкі называюць гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF