Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

Найлепшыя пеюны Падляшша

Міра ЛУКША

Амаль шэсцьдзясят народных калектываў з Падляшша сабраліся ў беластоцкай „старой» філармоніі па вуліцы Падлеснай. Цэнтральны адборачны канцэрт ХXIV выпуску Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня2017» (як конкурс гэта 48 выданне) арганізаваны Беларускім грамадскакультурным таварыствам, сабраў сотні аматараў роднай песні, якія часам у сямейнай урачыстай гронцы набылі квіткі ў філармонію. На сцэне выступілі, спяваючы па адной песні, пераможцы раённых аглядаў фестывалю ў Беластоку, БельскуПадляшскім, Гайнаўцы, Сямятычах і ДубровеБеластоцкай. Ян Сычэўскі, старшыня БГКТ, з радасцю падкрэсліў: «Беларуская песня сярод беларускай нацыі на Беласточчыне жыве і развіваецца».

— Гэта вялікае свята беларускай песні. Яно сведчыць, што беларуская культура была і ёсць прысутная на Падляшшы, ды з’яўляецца яго неад’емнай часткай, — сказаў Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы, аднаго са спонсараў мерапрыемства. — Тут велізарны пласт і культуры, і спеваў, і этнаграфічных здабыткаў. І гэта проста цуд нейкі захаваўся і дае магчымасць тут, у Польшчы, ведаць, што ёсць такая выдатная культура як беларуская, што ёсць карані беларускага народа, і што нам таксама ёсць чым ганарыцца. І гэта вялікая праца, якая робіцца беларусамі Падляшша, яе нічым нельга ацаніць. Усё гэта ідзе ад душы, з каранёў тых людзей, якія тут жывуць.

— Збірае нас у гэтай зале адно — любоў да роднай песні і беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF