Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.
Дваццаць самых папулярных беларускіх поп-дыска гуртоў БеласточчыныЮрка БУЙНЮКДУБІНЫ Менавіта ўсё пачалося з «Дубіноў», якія 30 гадоў таму назад, у 1986 годзе, заснаваў Пётр Скепка, родам з вёскі Дубіны пад Гайнаўкай. «Дубіны» — першы беларускі гурт, які апрацаваў вядомыя народныя беларускія песні ў сучасных аранжыроўках у стылістыцы фолькрок. Гэта адзіная групы з Беласточчыны, якая зайграла канцэртную трасу па ЗША і Канадзе і першая, якая ў студыі запісала свой музычны матэрыял. Іх касеты — хаця без ведама самога гурта — былі выдадзены і трапілі пад стрэхі кожнага беларуса на Беласточчыне. ГРАМАДА У пачатку 1990х гадоў на Падляшша трапілі касеты вядомага беларускага гурта «Грамада», які заснавалі браты Шэметы на Беларусі. Адзін з братоў — Генадзь Шэмет — вядомы беларускі кампазітар з вышэйшай музычнай адукацыяй — пераехаў з сям’ёю жыць у Нарву на Падляшшы. Тут таксама ў палове 1990х гг. пад шыльдай «Грамады» выпусціў два альбомы рэміксаў сваіх старых песень, а таксама выдаў новыя песні. У 1998 годзе выдаў таксама свой сольны альбом на вершы беларускіх паэтаў (м.інш. на словы Аркадзя Леўшука). Генадзь Шэмет супрацоўнічаў таксама з гуртом «Лідар». Зараз рэактываваў «Грамаду» ў новым складзе ды іграе канцэрты па Падляшшы. МАЛАНКА Беларуская фолькгрупа, заснаваная ў 1990 годзе ў БельскуПадляшскім. Мастацкі кіраўнік — Сяргей Лукашук — былы, шматгадовы дырэктар Бельскага дома культуры. «Маланка» (...) |