Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

Кастусь Каліноўскі і яго суродзічысучаснікі

Уршула ШУБЗДА

Беларусы, студэнтыкаліноўцы ды землякі ўшанавалі памяць беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага на яго радзіме. У Мастаўлянах каля помніка, усталяванага ў гонар арганізатара паўстання 18631864 гадоў, паклалі кветкі і запалілі знічы. Сёлета гадавіну з дня нараджэння героя адзначыла не толькі беларуская моладзь з Беластока, але таксама жыхары Падляшша, для якіх Каліноўскі гэта знакавая постаць нашага рэгіёна.

Усталяванне ў Мастаўлянах помніка ў гонар беларускага змагара паўплывала на свядомасць жыхароў не толькі самой вёскі, але і іншых людзей. Помнік з’яўляецца свайго роду імпульсам дзеля таго, каб глыбей пазнаць гісторыю і лёс асобы, якую ўшаноўваецца менавіта такім спосабам. Помнік быў усталяваны два гады таму, дзякуючы намаганням беларускіх дзеячаў з Падляшша і Гарадоцкай гміны.

Таму цяпер не толькі беларуская моладзь, якая першая пачала адзначаць угодкі з дня нараджэння Каліноўскага, але і іншыя жыхары Падляшша наведваюць Мастаўляны, цэнтральнае месца якіх вылучаецца помнікам.

— Студзеньскае паўстанне важнае, — адзначыў мясцовы ляснік Пятро Бабко. — Я, па шчырасці, сам больш пачаў цікавіцца постаццю Каліноўскага з часу, калі тут усталявалі помнік. Я пад уражаннем — працую тут пятнаццаць гадоў і бачу, што цяпер штораз больш людзей прыязджае ў Мастаўляны дзеля таго, каб ушанаваць памяць паўстанца. Мяне заўсёды цікавіла тая беларуская вёска, а яшчэ нехта згэтуль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF