Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

Геранімова

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Гарымова, так у гады майго дзяцінства называлі ў народзе маёнтак недзе не за гарамі, куды некаторыя маладыя тады людзі падаваліся на працу. А мне неяк не прыходзілася бываць бліжэй яго, бо ж і ўсялякі публічны транспарт калясіў па адлеглых ад яго дарогах. А цяпер то ўжо таго транспарту столькі, што кот наплакаў, але цікавасць да таго неадлеглага месца неяк выштурхнула мяне менавіта туды.

З Новай Волі жвіроўка, якая паўкіламетра да Геранімова — так мясцовасць называецца афіцыйна — далучаецца да асфальтоўкі з гміннага Міхалова. З асфальтоўкі відаць вялікі будынак, мабыць абору, трэць даху якой пакрыта сонечнымі батарэямі. Іншыя будынкі паказваюцца пазней...

Лешак Нос у сваёй манаграфіі Міхалоўскай гміны быў пісаў, што назва мясцовасці выводзіцца ад другога імя Міхала Гераніма Радзівіла, які на зломе XVIII і ХІХ стагоддзяў быў уласнікам тадышняга маёнтка. Даведнікі падаюць пра яго больш, дадаючы яму яшчэ адно імя — Гедэон. Жыў ён у 17781850 гадах, браў удзел у Касцюшкаўскім паўстанні, Напалеонаўскіх войнах ды ў Лістапалаўскім паўстанні. З 20 студзеня да 26 лютага 1831 года быў назначаны галоўнакамандуючым польскага войска, аднак толькі фармальна, бо фактычна гэтым войскам камандаваў тады генерал Хлапіцкі; пасля паўстання Геранім быў сасланы на пяць гадоў у Яраслаўль. Аднак тады не быў ён ужо ўласнікам Геранімова, якое прадаў у 1820 годзе сям’і Дзяконскіх.

Пра камандуючага Лістапалаўскім паўстаннем захавалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF