Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

Францішак Берніковіч

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Сярод людзей, якія стваралі „Ніву”, былі Сяргей Кішыцкі і Францішак Берніковіч. Першы быў у „Ніве” штатным графікам на працягу трох гадоў, другі быў актыўным „ніўскім” карэспандэнтам і падпісчыкам тыднёвіка да канца свайго жыцця. Абодва зараз забытыя і варта пра іх згадаць пры нагодзе юбілею „Нівы”. Заслужылі яны на ўдзячную памяць таксама сярод сённяшніх рэдактараў і чытачоў тыднёвіка. Адшукаць іх пасля гадоў, калі былі яны прысутныя на старонках „Нівы”, аказалася няпростай справай. Нават былыя журналісты тыднёвіка не змаглі дапамагчы мне ў кантактах. Прыйшлося шукаць рознымі спосабамі, сярод якіх былі таксама шчасце і выпадковасць.

Здаецца, першым зацікавіў мяне Францішак Берніковіч, аўтар арыгінальных артыкулаў у першыя гады існавання „Нівы”, якога Георгій Валкавыцкі назваў „прыязным нам мазурскім віленчуком” (Г. Валкавыцкі, Віры, Беласток 1991, с. 86). Артыкулы Ф. Берніковіча адрозніваліся ад іншых інтэлектуальным узроўнем і сваёй думкай. Прозвішча аўтара нічога мне не гаварыла. З „Нівы” вынікала, што жыў ён у Седлісках каля Гіжыцка, што аднойчы пацвердзіў Юры Туронак. У інтэрнэце можна знайсці інфармацыю, што сапраўды быў ён настаўнікам у пачатковай школе ў Седлісках.

Ездзячы цягніком паміж Гданьскам і Беластокам не раз мінала такую станцыю і не раз думала тады пра Францішка Берніковіча. Аднойчы (у 2013 г.) вырашыла пра яго запытаць адну спадарыню, якая села ў цягнік на станцыі Седліска. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF