Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

Камунікацыя ў Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

У 1960-1970 гадах аўтобусы, што ездзілі па брукаванай дарозе з Орлі ў Бельск, былі перапоўнены пасажырамі; аўтобусаў было замала. У чарговых, 1980-1990х гадах, аўтобусы курсіравалі амаль штогадзінна. Сёння, калі дарогі вымашчаны асфальтам, зноў мала аўтобусаў, а і тыя возяць адзінокіх пасажыраў.

У Арлянскай гміне меншае лік насельніцтва. Цягам няпоўных трыццаці гадоў лік насельніцтва значна паменшаў: у 1988 годзе ў самой Орлі пражывала каля дзвюх тысяч жыхароў, а ў цэлай гміне 4891 асоба, а 31 снежня 2016 года ў Орлі пражываў 901 жыхар, а ў гміне 2918 асоб. Большасць насельніцтва гміны складаюць пажылыя людзі. Хаця ў гміне вельмі добрая дарожная інфраструктура, аднак яе жыхарам — тым, што не маюць сваіх самаходаў — штораз цяжэй дастацца ў Бельск.

Сама Орля мае толькі шэсць аўтобусных курсаў (цераз Спічкі або Вульку) у суткі: 7.19, 8.26, 10.30, 12.20, 14.46 і 15.58, у тым ліку пяць курсаў з панядзелка да пятніцы і адзін у суботу; няма ніводнага курса ў святочныя дні. Бывае, што аўтобус не прыязджае на назначаную гадзіну. Яшчэ годам раней было дзевяць спалучэнняў з БельскамПадляшскім. Цяперашнія курсы не даюць магчымасці даязджаць на працу ў Бельск. Толькі адна вёска — Крывятычы — мае чатыры аўтобусныя спалучэнні з Орляй, з панядзелка па пятніцу. Яшчэ пры камуне курсы ў Бельск былі што гадзінудзве: з 5й да 22й гадзіны; было таксама некалькі курсаў у Гайнаўку і назад.

Да 1995 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF