Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

На канікулах у Крынках

Іаанна ЧАБАН

Працаўніца Кузніцкага дома культуры, вядомая як Рапелька, задумвалася ці хаця нехта ўвогуле прыйдзе. Прыехала ў Крынкі па запрашэнні дырэктаркі Крынскага дома культуры Альжбеты Чарэмхі, каб правесці заняткі з дзяцьмі ў рамках зімовых канікулаў. Госця надта здзівілася, убачыўшы пад сотню дзяцей і іх бацькоў. Рапелька сапраўды мела поўныя рукі працы. З раніцы да вечара расфарбоўвала твары — малявала мастацкія макіяжы, у тым ліку спадарыні дырэктар, вучыла рабіць звяркоў з балонікаў, вяла інтэграцыйныя гульні.

— Як гэта магчыма, каб столькі людзей прыйшло ў дом культуры? — пытала пасля спадарыню Альжбету.

Да Элі ў дом культуры папросту цягнуцца і старыя, і малыя. Заўсёды так было. Сакрэт заключаецца ў сапраўдным працоўным прызванні. Яна аддае сябе іншым і робіць гэта з вялікай прыемнасцю.

У аўторак прыехалі надзіманыя батут і горкі. Зацікаўленасць атракцыёнамі вялікая, некаторыя бацькі нават наракалі, што прыходзіцца ім стаяць у чэргах. І так з раніцы да вечара. А пасля мастацкія заняткі і яшчэ рэпетыцыя з кабарэ недзе да дзесяці вечара. У той дзень Эля працавала з галаўным болем, але ісці дахаты нават не думала, не шкадавала сябе. Асноўнае, што ўсе добра гуляюць. У праграме канікулаў, як заўсёды, шмат спартыўных турніраў і, вядома, забава ў кухню са спадарствам Гражынай і Марыянам Бараноўскімі. На прошлым тыдні пяклі дражджавыя рулеты з цынамонам. Дзецям рулеты так смакавалі, што ледзь за іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF