Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

Гайнаўская «Беларуская песня»

Аляксей МАРОЗ

Раённы адборачны агляд ХХІV Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня — 2017», які 29 студзеня арганізавалі ў Гайнаўцы Галоўнае праўленне Беларускага грамадскакультурнага таварыства і Гайнаўскі дом культуры, быў шматлюдны. Падчас агляду запрэзентаваліся 21 выканаўца, якія спявалі па дзве песні на беларускай літаратурнай або дыялектнай мовах. Былі гэта перш за ўсё беларускія калектывы і хары, якія гуртуюць старэйшых спевакоў і моладзь, а ад іх вылучаліся і спявалі асобна салісты, дуэты і квартэты.

У Гайнаўскім доме культуры сабралася многа публікі, сярод якой вялікую частку складалі маладыя асобы. Беларускае мерапрыемства ўдастоілі стараста Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк, бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і яго намеснік Андрэй Скепка, войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч, старшыня БГКТ Ян Сычэўскі, дэкан Гайнаўскай акругі і настаяцель СвятаТроіцкага прыхода ў Гайнаўцы мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч, старшыня Аб’яднання «Любіцелі царкоўнай музыкі» ў Гайнаўцы і былы бургамістр Гайнаўкі Анатоль Ахрыцюк, ваяводскія, павятовыя і гмінныя радныя. Гасцей і публіку вітаў дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч. Разам з намеснікам старшыні ГП БГКТ Васілём Сегенем адкрыў ён гайнаўскі адборачны агляд беларускага фестывалю.

— У Гайнаўцы выступае многа маладых выканаўцаў. Моладзь ідзе ў больш сучасную, нават часам авангардную манеру выконвання беларускай песні. Старэйшае пакаленне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF