Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

Колькі аб’ектыўнасці ў «Аб’ектыве»?

Яўген ВАПА

У гэтым нумары «Нівы» свае заўвагі намерваўся я прысвяціць розным заслонам і пацяпленням у польскабеларускіх адносінах. Вядома, меў я тут на ўвазе інтэнсіфікацыю ў апошнім часе палітычнаэканамічных кантактаў паміж польскімі і беларускімі ўладамі. Хто ад гэтага, неспадзяванага прытоку ўзаемалюбові акажацца, мякка кажучы, у дурнях, пакажа найбліжэйшы час. Але адно пэўнае — ад такіх жорсткіх палітычных паваротаў няблага могуць атрымаць па галаве нацыянальныя меншасці ў абедзвюх краінах — беларуская ў Польшчы і польская ў Беларусі. Хочам ці не хочам, але, на жаль, пастаянна знаходзімся ў ролі заложнікаў дыпламатычных інтрыг нашага памежжа. І калі два бакі трубяць пра падпісанне новых пагадненняў і аб супрацоўніцтве, таксама і ў галіне асветнакультурных кантактаў, то, здаецца, на справу гістарычных, крывавых падзей на Беласточчыне ў пасляваенны час не толькі спушчана заслона маўчання, але і пачалося «выпраўлянне і змаганне» нават з той праўдай, якая была прызнана Інстытутам нацыянальнай памяці больш за дзесяць гадоў таму. Справа тут у спробе абяліць і зрабіць беззаганным перш за ўсё асобу Рамуальда Райса «Бурага», адказнага за пацыфікацыю беларускіх вёсак і смерць нявінных людзей.

Калі ў мінулым 2016 годзе мы ўсе разам у задуме ўспаміналі трагічную, сямідзясятую гадавіну тых падзей, не ўяўляў я сабе, што ў ролі фальсіфікатара і першапраходца новай гістарычнай палітыкі выступяць журналісты Беластоцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF