Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

Via Польшча

Міраслаў ГРЫКА

Беларусь — як недапечаная бульбіна ў агні распаленым пуцінскай Расіяй. Скурачка яе ўжо прыпяклася, але сярэдзіна ўсё яшчэ сырая. Іншымі словамі: для спажывання яшчэ негатовая. Але хто ўжо ласы, займае бліжэйшыя пазіцыі. Побач з кастром, але не заблізка. Хто з моцным кіёчкам у жмені, а хто толькі з голымі рукамі. Бліжэй да бульбінкі мае Масква, забяспечаная тугой палкай з раздвоеным канцом. З аднаго боку праз залежнасць Беларусі ад яе ўнутранага рынку і трансфер стратэгічнай сыравіны, з другога боку — праз свой нахабны палітычны і ваенны экспансіянізм. Але і Захад, сцісла асацыяваны з Еўрапейскім Саюзам і яго натуральным саюзнікам Злучанымі Штатамі, да яе не надта далёка. Праз Польшчу. Толькі на халеру Польшчы пхацца голымі рукамі ў прысак?

Калочкам, праўда, прымітыўным інструментам, можаце зрабіць многае. Ці то лягчэй ім выгарнуць з прыску смакавітую бульбіну, ці натрапаць па лапах іншых ахвотных. Трэба яго мець. А ў Польшчы яго няма. Акрамя Расіі, якая ахвотна глынула б ужо цяпер беларускую бульбінку, ніхто больш не мае апетыту да недапечаны прадукт. Беларусь, са сваёй экстэнсіўнай гаспадаркай, антыдэмакратычным рэжымам і расчараваным грамадствам з нявызначанай да канца ідэнтычнасцю, для Еўропы цяжкатраўная. Тым больш, што яе страўнік перанёс балючую нястраўнасць, калі тут да ўлады прыйшло ПіС, а Венгрыяй яшчэ больш завалодаў Орбан. Праўда, Расія раздзьмула ў Беларусі агонь, але не для таго, каб спячы бульбу. Ёй ідзе пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF