Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

Вакол Украіны

Віктар САЗОНАЎ

На ўсходзе Украіны зноў забіваюць людзей. Гарматы, грады, тэхніка і жывая сіла — усё прыведзена ў дзеянне. Стрэлы, узрывы, атакі, абарона і, зразумела, ахвяры сярод непасрэдна тых, хто ваюе з абодвух бакоў, і не толькі сярод іх... Хтосьці проста жыў у тым месцы, куды паляцелі снарады, хацеў жыць далей. Не атрымалася нават проста жыць. Хоць як, хоць дзе, але каб жыць... Зрэшты, забітым жаўнерам таксама хацелася жыць. Вельмі моцна хацелася...

Гэта не першы раз ужо там. Так ужо было. Было зусім нядаўна. А пасля з’явіліся надзеі, што ўвесь цывілізаваны свет не пацярпіць у цэнтры Еўропы такога жаху. Надзеі не спраўдзіліся. Выслоўе „заграніца нам паможа” паранейшаму належыць літаратурнаму герою і ў рэальным жыцці мае прыкладна такі ж саркастычны сэнс, як і ў неўміручым мастацкім творы. Але тапелец за саломку хапаецца. Чалавек заўсёды верыць у тое, у што яму хочацца верыць, асабліва калі няма другога выйсця. І людзі, якія жылі ў небяспечнай зоне, зноў паверылі. У адваротным выпадку ўцяклі б адтуль. Але ім цынічна падкінулі новыя надзеі, прапісаныя ў так званых Мінскіх пагадненнях. Там задэкларавана і спыненне агню, і перамовы, і дэлегацыі, і адвод цяжкіх узбраенняў з абодвух бакоў, і палітычныя дывідэнды... Ну а чаму б не запісаць гэта ўсё на паперу?! Дзеля нейкіх сваіх мэт, або нават дзеля забавы або разнастайнасці. Як казаў класік — папера ўсё сцерпіць.

Такога сцэнарыя, як на гэтай паперы, які замарожваў сітуацыю, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF