Ніва № 07 (3170), 12 лютага 2017 г.

Агонь у пэндзлі — ад дзядоў

Міра ЛУКША

Ураджэнка Падляшша мастачка Аляксандра Чарняўская была чарговым госцем «Razemisji». Гераіня сустрэчы з’яўляецца аўтаркай знаходзячайся ў цэнтры Беластока ўстаноўкі «Kinooko», прысвечанай народжанаму ў Беластоку рэжысёру Дзігу Вертаву (ДавідуДзянісу Каўфману), а таксама стваральніцай серыі карцін, якія адносяцца да складанай гісторыі нашага рэгіёна, таксама да бежанства. Аляксандра Чарняўская (1984 г.н.) жыве і працуе ў Варшаве. У цэнтры яе зацікаўленняў — жывапіс і рысунак. Стварае таксама фатаграфіі, аб’екты і інсталяцыі. Скончыла варшаўскую Акадэмію мастацтваў у 2008 годзе. З’яўляецца аўтаркай інсталяцыі, размешчанай у студзені 2011 года на рагу вуліц Легіяновай і Складоўскай. Тая інсталяцыя да сёння выклікае ў некаторых жыхароў Беластока (асабліва радных ПіС) супярэчнасці. Вертаў разглядаў камеру ў якасці інструмента для назірання за жыццём такім якім яно ёсць. Верыў у перавагу фотаапарата над чалавечым вокам, што на плёнцы захаваецца праўда. Асноўны элемент скульптурыінсталяцыі Чарняўскай (праект распрацаваны ў супрацоўніцтве з галерэяй Арсенал) — шкляную шыбу памерам 2 на 3 метры з чорным растравым надрукам, кадрам з фільма «Чалавек з камерай» — вока ўпісанае ў аб’ектыў. Ужо ўстаноўка інсталяцыі суправаджалася пратэстамі.

Арганізатары сустрэчы заахвочвалі: «Падчас сустрэчы мы будзем гаварыць пра патрэбу пошуку каранёў праз мастацтва, задумаемся аб сэнсе імкнення мастака, каб дасягнуць праўду пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF