Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

У палескай глыбінцы (72)

Ганна КАНДРАЦЮК

У лагодных хвалях Прыпяці адбіваліся васільковыя колеры неба. Я пабывала ў свеце, дзе гістарычныя месцы і асобы ўспрымалі на роўні з літаратурнай выдумкай і казкамі. Пра русалку Маўку, сімпатычнатрагічны персанаж міфалагічнай паэмы „Лясная песня” Лэсі Украінкі, народ гаварыў з падобнай верагоднасцю як пра князя Данілу Галіцкага. Іх абое ставілі ў прыклад выдатных сыноў (!) Валыні.

У такім міфалагічнарамантычным духу асвятлялася вэтлаўскае гарадзішча ХІХІІІ стагоддзя, і што крок азначалі прыналежнасць да Кіеўскай Русі. У якасці доказу мела паслужыць здагадка пра даніну, якую мясцовыя князі прыносілі Кіеву. Не важна, што ў тагачасным свеце даніны і кантрыбуцыі лічыліся хлебам надзённым. Плацілі іх многія краіны Еўропы. Серабро, мёд, гарнастаевы шкуркі, шкляныя пацеркі і іншыя аздобы, дапамагалі спыніць агрэсіўныя паходы варвараў, гарантавалі на нейкі час спакой і незалежнасць.

У афіцыйнай гісторыі Вэтлаў хваравіта не хапала звестак пра сувязь з ТураўскаПінскім княствам, да якога вёў просты і адвечны шлях па Прыпяці. Магчыма, да гэтага перыяду, адносяцца назовы ўрочышчаў: Каплішча, Славна, Цэрквішча, Прыстань, Гарадзішча, Дубасіха, Мужчына, Нэсторова заплава, Астравок...

* * *

Калі меркаваць па назовах, пасёлак быў поўнасцю падрыхтаваны на прыём купцоў і падарожнікаў са свету. Прыезджым прапанавалі рамонт лодак, смакавіты пачастунак з рыбы, дзічыны і мёду, тут жа арганізавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF