Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Вуліца Лукі ДзекуцяМалея ў Беластоку?

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Яўген Вапа натхніў мяне да водгуку на яго галоўнарэдактарскі фельетон у «Ніве» ад 25 снежня 2016 г. Пры нагодзе віншую думкі звязанай з сёлетняй ілюстрацыяй «ніўскага» календара. Яўген Вапа па адукацыі гісторык і нават дзіўна было б, калі б не звярнуў увагі на 500годдзе выдання Францішкам Скарынам Бібліі. Мяне крануў напамін пра перакладчыка Новага Запавету і Псалмоў Луку ДзекуцяМалея (18881955), які таксама прадстаўлены сярод «біблеістаў» на календары. Цешуся, што дзеля справы прыдаліся і мае шматгадовыя доследы.

З 1999 г., калі я знайшла магілу Лукі ДзекуцяМалея ў Гданьску, мінула шмат часу. Тады я якраз ужо год працавала на Кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта. Адкрыццё магілы Лукі ДзекуцяМалея на Гарнізонным могільніку ў цэнтры Гданьска было нечаканае і для мяне самой. Найважнейшым было тое, што знайшла я і сям’ю яго сына Данілы ў Гданьску, з якой сябрую па сёння і яшчэ супольна з Альжбетай ДзекуцьМалей усё нешта адкрываем пра яе дзеда. Калі я пісала ў 1999 г. пра Луку ДзекуцяМалея ў «Ніве», няшмат ведала пра яго пасляваенны лёс. Зараз вядома мне многа больш, дзякуючы новым знаходкам. Паводле архіўных дакументаў вядома, што ў 19491952 гг. быў баптысцкім прапаведнікам у Беластоку. Раз ці два разы ў месяц ездзіў з Беластока ў Гданьск да сям’і. На жаль, па розных прычынах не ўдалося Луцэ ДзекуцюМалею даўжэй застацца ў Беластоку, не ўдалося атрымаць кватэры, каб у Беласток (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF