Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Яшчэ пра Віктара Ярмалковіча

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Добра, што Уладзімір Хільмановіч у «Ніве» ад 8 студзеня прыгадаў Віктара Ярмалковіча з нагоды сотай гадавіны з дня нараджэння. Прадставіў яго ў рубрыцы «Дата з календара». Калі б гэта было ў іншым месцы, можна было б гэта дараваць без каментарыяў. Але калі «дата з календара» і «100 гадоў з дня нараджэння», дык варта ўсё ж такі падумаць над той датай ці днём. Справа ў тым, што пра блытаніну з «датай», ці як хто хоча — «днём» нараджэння я пісала на старонках «Нівы» 20 студзеня 2008 г. Здавалася б, паясніла як трэба і больш ніхто памыляцца не будзе. А тут раптам далей усе тыя ж самыя памылкі. Гэта доказ на тое, што «Ніву» не чытаюць нават яе аўтары і рэдактары, ці недавер да аўтаркі ўдакладненняў? Зірнула ў інтэрнэт — а там такая ж інфармацыя — нарадзіўся 4 студзеня 1917 г. Паколькі сіла інтэрнэту непараўнальная з маёй, ды да таго дзевяцігадовай даўнасці, у Гародні ды Лідзе адзначаліся 100ыя ўгодкі нараджэння Віктара Ярмалковіча з напамінам пра дату нараджэння...

І яшчэ — не ведаю, хто першы «памясціў» яго родныя Юшкі ў цяперашнім Астравецкім раёне ў Беларусі. Мне здавалася, што звесткі пішуць краязнаўцы, якія павінны ведаць перад усім геаграфію. Такую памылку дапусціў у «Ніве» і Уладзімір Хільмановіч. Юшкоў, на жаль, не знойдзе ён у Астравецкім раёне, хоць бы не ведаю, як іх шукаў бы. Родная вёска Віктара Ярмалковіча знаходзіцца ў Літве ў Табарышскай парафіі, недалёка мястэчка Тургелі. А калі дакладна — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF