Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Калядкі Гродзеншчыны ў музеі

Іаанна ЧАБАН

Калядкі і шчадроўкі колішняй Гродзеншчыны ў выкананні „Заранкі” з Крынак — першая аўтарская вечарына ў гісторыі калектыву. Дырэктар Музея Сакольскай зямлі Оля Плюта заўсёды гатова на супрацоўніцтва. Здаецца, у самой Саколцы тэма аховы тутэйшых традыцый не вельмі папулярная і партнёраў на такога тыпу праекты знайсці складана. Затое Крынкі ажно самі напрошваюцца. А то з праектамі школьнай бібліятэкі, а то з дзіцячай „Заранкай”. Пакуль што ў Крынках гэта адзіны калектыў, які штодзень займаецца роднай спадчынай. Вядома, шмат якім бацькам такія песні не даспадобы і ніколі не адпусцяць яны сваіх дзетак на заранкавую „індактрынацыю”. Дзякуй Богу, ёсць і іншыя, адважныя, без комплексаў, адкрытыя на людзей, ідэі, адукацыю. Толькі на такіх варта канцэнтравацца і аддаваць іх дзецям свой час і сілы. Ася Янкевіч — мама чацвёртакласніцы Улі, заранічнай ветэранкі, з ахвотай уключылася ў падтрымку паездкі калектыву ў музей. Папросту села і паехала з намі. Яе старэйшая дачка, прыгожая гімназістка Патрыцыя, сур’ёзна думае над кар’ерай калектыўнай флейтысткі. Пакуль што стала ініцыятаркай і вядучай заранічнага фейсбука. На канцэрт прыехала таксама цэлая сям’я трэцякласніцы Амэлькі Кукіш. Бацька, хаця стомлены працоўным днём, ніяк не змог адмовіць у падтрымцы дачцэ, якая прытым мела сваё сольнае выступленне. Як аказалася, не шкадаваў свайго рашэння. Прыемна захапіўся разнастайнасцю і багаццем рэпертуару. Папросту слухаў з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF