Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Дабрачыннасць і салідарнасць

Уршула ШУБЗДА

Каля сотні асоб гуляла на дабрачынным балі ў ДубровеБеластоцкай. Рэстаран «На скарпе» быў запоўнены да апошняга месца. Мэта балю — назбіраць як мага больш грошай на неабходны рамонт купала царквы ў Ячне. Мерапрыемства даказала, што не толькі дабрачыннасць, але перш за ўсё салідарнасць дае магчымасць рэалізацыі самых высакародных мэт.

27 студзеня ў ДубровеБеластоцкай прайшоў першы дабрачынны баль, зладжаны дзеля падтрымкі прыхода ў Ячне. Госці вельмі добра сябе адчувалі ў час мерапрыемства і даказалі сваю шчодрасць. Мэтай незвычайнага вечара было сабраць грошы на рамонт купала ячанскай царквы. Кошт інвестыцыі ацэньваецца на 60 тысяч залатых, што перавышае магчымасці невялікага прыхода. Таму яго настаяцель, айцец Пятро Ганчарук разлічвае на падтрымку людзей неабыякавых да праблемы векавога прыхода. І не памыліўся.

На мерапрыемстве з’явіліся прадстаўнікі ўлад — бургамістр Рамуальд Грамадскі, віцэстараста Сакольскага павета Юры Беламызы, каталіцкі ксёндз з Сідэркі Вайцех Эйсмонт, члены Брацтва праваслаўнай моладзі на чале з былой старшынёй Ксеніяй Кацэйка ды мясцовыя жыхары.

— Ячна — гэта мой першы прыход, — сказаў Юры Беламызы. — Таму нават беручы пад увагу сентыменты не мог я застацца абыякавы. Я вельмі ўдзячны айцу Ганчаруку за тое, што выступіў з такой ініцыятывай. Мы сустрэліся тут, разам адпачываем, інтэгруемся. Пры нагодзе збіраем грошы на рамонт. Калі скончыцца баль, пабачым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF