Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Хіба ўсё па старому?

Радаслаў ДАМБРОЎСКІ

Віцэміністр унутраных спраў і адміністрацыі 26 студзеня на соймавай камісіі нацыянальных меншасцей паабяцаў дадатковыя грошы на падтрымку праектаў нацыянальных меншасцей. Па выніках адкрытага конкурсу, агучанага міністэрствам, на культурныя праекты і дзейнасць арганізацый нацыянальных меншасцей у 2017 годзе, у параўнанні з мінулым годам, фінансавання не атрымала трэцяя частка праектаў. Аказалася, што грошы ў міністэрстве ёсць, і яшчэ каля пяці мільёнаў злотых патрапіць да меншасцей. Такое рашэнне Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі каментуе пасол нямецкай меншасці Рышард Галя:

— Гэта роля міністэрства, і яно вырашае, як размеркаваць сродкі. Мне здаецца, што, магчыма, у міністэрстве крыху востра хацелі падысці да гэтага пытання, таму далі толькі 2/3 грошай. Аднак там зразумелі, што запатрабаванне большае, бо з’явіўся голас меншасці. Таму цяпер гэтыя фінансавыя сродкі будуць дадаткова падзелены між меншасцямі.

Сэбастыян Хвалэк — віцэміністр унутраных спраў і адміністрацыі:

— Мы размеркавалі 2/3 сродкаў, а 1/3 грошай пакінулі на фінансаванне праектаў, якія не былі прыняты, але могуць быць абскарджаны меншасцямі. Таксама хачу падкрэсліць, што ў параўнанні з бюджэтам мінулага года сёлетнія сродкі на меншасці на 900 тысяч злотых большыя. 16 студзеня мы збіралі абскарджанні папярэдніх рашэнняў па размеркаванні сродкаў на праекты меншасцей. Аднак, нягледзячы на тое, што тэрмін мінуў, мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF