Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Ваенная біяграфія

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Школа

Адна сястра была з 1919 года, а другая з 1922. У мяне крыху школы: беларуская, руская, нямецкая і польская. Я нарадзілася тут, у Занях, і хадзіла вучыцца ў Гліннік — там была чатырохгодка. Калі насталі ў нас саветы, то зрабілі з чатырох тры класы. Тады я пайшла ў Свірыды, дзе жыла мая старэйшая сястра, і там вучыў настаўнік, які адукацыю атрымаў у Расіі. Ён вёў чатырохкласную школу і мяне бацькі паслалі туды. І калі я напісала польскі алфавіт і рускі ці беларускі — не помню, але на наступны дзень то я яму правільна чытала. У яго тут былі сваякі і цераз іх ён паведаміў маіх бацькоў, што мяне трэба паслаць у школу ў Браньск, бо і ў Свірыдах мне нечага вучыцца. І калі я трапіла ў Браньск, то там былі настаўнікі звонку, з за мяжы. І яны навучалі беларускай мове, вучылі рускай мове, а браньская жыдоўка Фрыда — вельмі яе шкадую — яна навучала нямецкай мове. І я ў яе напісала дыктоўку на пяцёрку. То тыя ўсе жыдоўскія дзеці, з якімі мы, беларусы, жылі дружна, дзіваваліся, гаварылі: „Як ты так тую дыктоўку напісала?” А я так пісала, пісала і не зрабіла ніякай памылкі. І так я крыху тае навукі схапіла.

Каралевец

У сорак каторымсь годзе прыехалі немцы да нашай вёскі і ўсіх сагналі разам. І з таго пяць дзяўчат з 1926 года папалася, у тым ліку і я. І яны ўсіх нас завезлі ў Бельск, з Бельска зараз у Беласток і апынуліся мы ў Каралеўцы. Там, у Каралеўцы падышоў сын начальніка і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF