Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Уедуць ці не ўедуць?

Яўген ВАПА

Жывем у такіх часах, што ад палітыкі не ўцячэм. І той вялікай, глабальнай, і той малой — нашай, мясцовай. Нам на польскабеларускім памежжы раптам прыйшлося жыць і з адным, і з другім выклікам. Быццам у гэтай рэкламе зубной пасты — два ў адным. На Падляшшы апынуліся мы на стыку вялікіх геапалітычных інтарэсаў Еўрасаюза і Расеі, у апошнім часе падмацаваных яшчэ амерыканскімі танкамі на сувальскім перашыйку і натаўскімі батальёнамі ў краінах Прыбалтыкі. І не за гарамі, і не за лясамі Украіна з яе ваеннаэканамічнымі праблемамі. То менавіта з Украіны маем таксама на Беласточчыне прыток вялікай колькасці працоўных уцекачоў, якіх марай з’яўляецца застацца ў нас назаўсёды. У такой сітуацыі скрытай, гібрыднай вайны раптоўна зменьваюцца сцэнарыі падзей, інтарэсаў і вектараў замежнай палітыкі паасобных еўрапейскіх саюзнікаў.

Іміграцыйны еўрапейскі крызіс, спалучаны з ростам тэрарыстычных актаў, здорава падарваў самазадавальненне еўрасаюзных камісараў і іх прыкарытнікаў. Паказаў поўную бездапаможнасць перад гэтай праблемай. У гарачцы і спешцы шукаюцца развязкі, якія могуць адцягнуць развал геапалітычнай карты Еўропы. Думкі і размовы пра новы перападзел гэтай часткі свету і новыя палітычнаваенныя саюзы штораз часцей становяцца з’явай не з катэгорыі фантастыкі, але здаюцца быць рэальнасцю палітычных працэсаў. А прывід уцекачоў, якія заліваюць Еўропу не толькі з паўднёвага, але і з усходняга напрамкаў, можа ў любы момант набыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF