Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Пра яйкі і ахвярных курэй

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пакуль лепшыя мыслярырэфарматары, навукоўцы і практыкіпалітыкі ламаюць дзіды наконт гаспадарчых мадэлей і спосабаў развіцця эканомікі, спосаб выхаду з крызісу вынайшаў кіраўнік сонечнага Узбекістана. Новаспечаны прэзідэнт гэтай азіяцкай краіны прыдумаў просты натуральны спосаб. Не, сонца тут зусім ні пры чым, навошта яно ўвогуле, калі ёсць такія зямныя свяцілы. Дык вось прэзідэнт з цяжка, даруй Божа, вымоўным прозвішчам Шаўкат Мірзіееў на сходзе ў яшчэ цяжэй вымоўным Каракалпакстане абвясціў, што кожная сям’я Узбекістана, якая жыве ў сельскай мясцовасці, павінна вырошчваць і трымаць у хатняй гаспадарцы па 100 курэй. Менавіта па 100 — такая вось сакральная лічба. І далей простая як аглобля матэматыка: маўляў, калі ў кожнай такой сям’і будзе 100 курэй, то яны знясуць мінімум 50 яек. Калі 10 яек сям’я з’есць сама, то яшчэ 40 яна зможа прадаць і такім чынам зарабіць — падсумаваў вынаходлівы Мірзіееў. Тады і не будзе малазабяспечаных сем’яў. Вось такі геніяльны ўзбекскі „скачок тыгра”, новы „шоўкавы шлях” ад новага правадыра нацыі Шаўката Мірзіеева. Шлях, які павінен вывесці бедных і няшчасных ва ўсіх сэнсах узбекаў з галечы. Але па ўсім відаць, разбіраецца, прабачце, гэты новы правадыр у сельскай гаспадарцы, як свіння ў апельсінах. Узбекістан, канешне, вялікая па тэрыторыі краіна, але сумняваюся, што падворкі ў бедных сялян такія, што там можна трымаць ажно 100 курэй, ды яшчэ ж некалькі пеўняў трэба да іх. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF