Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (71)

Ганна КАНДРАЦЮК

Пра выключнасць і прэстыж Вэтлаў заяўляе лакальная прыказка: Лепш пакарміць вэтлаўскага сабаку, чым бароцкага чалавека!

— А што гэта дакладна значыць? — пытаю ў Косці Кірылюка, бухгалтара і фаната мясцовай гісторыі.

— Ну, гэта пра наш менталітэт, — сцішаным і адначасова стойкім голасам, заяўляе спадар Косця, — гэта значыць, у нас харошыя і добрыя людзі.

У Вэтлаўскі сельсавет прыехала я проста з дарогі, без папярэджання, у час працоўных гадзін. Хоць у мяне не было намеру замінаць на працы, спадар Кастусь, без аглядкі і лішніх слоў, адклаў на бок усе прафесійныя справы і паклікаў у прыёмны кабінет. Там чакаў мяне доўгі расповед пра паўміфічную і больш сучасную гісторыю месца, гутарка доўжылася недзе за паўтары гадзіны, з перапынкам на пачастунак і мясцовыя цікавіны. Усё гэта атрымалася шчыра і ветліва, з разуменнем, дык па сённяшні дзень адчуваю вялікую ўдзячнасць...

Чамусьці думаем са здзеклівай дыстанцыяй пра архаічныя культуры, нібыта там адно дзікунства, бруд, слёзы ды бяда. Мала хто здольны аддаць перавагу старым цывілізацыям. Каб развітацца з пустымі міфамі, дастаткова наведаць прыпрыпяцкія мясціны. Многія з іх былі вядомыя ўжо ў часы старажытнасці, пасля іх засталіся старыя гарадзішчы, курганы, назовы ўрочышчаў і ментальныя асаблівасці.

У Вэтлах уразіла мяне адкрытасць і незвычайная ветлівасць людзей. Сярод незнаёмых людзей я на вуліцы адчувала сябе камфортна і бяспечна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF