Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

Пра страты і вяртанні

Алесь АРКУШ

Ёсць паэты, якія пішуць вершы нібыта па графіку, напрыклад, два вершы ў дзень. І лічаць, што гэта іх дысцыплінуе і станоўча ўплывае на творчае сталенне і развіццё. А ёсць, якія па некалькі вершаў у год — толькі тады, калі не напісаць не могуць, калі хочуць сказаць нешта істотнае і важнае, калі верш сам просіцца да жыцця.

Андрэй Сцепанюк належыць да другіх. Вось і першая кніга паэта, які дэбютаваў яшчэ пры канцы васьмідзясятых гадоў, атрымалася невялікай і, можна сказаць, прасеянай ад непатрэбнага і дробнага жыццём і глыбокім роздумам аўтара. Так бы мовіць, кніга пра самае галоўнае.

І што для паэта самае галоўнае? Наколькі я зразумеў — страты і вяртанне. Бо сапраўды жыццё — гэта перш за ўсё страты. Штодзень мы страчваем дзень жыцця. Страчваем уражанні, думкі, мясціны, якія наведваем, блізкіх, любімых і проста знаёмых людзей. Але так уладкаваны чалавек, што ён можа вяртаць і вяртацца. Хаця б у думках. Характэрны ў гэтым сэнсе верш „Лістапад”, у якім аўтар згадвае пачуцці і настрой наведвання родных магіл у Кленіках. І гэты рэфрэн, што „на аўтобусе не даедзеш у рай”, які прамаўляе сталая жанчына, пасажырка аўтобуса, як бы ўзмацняе пачуцці аўтара і асэнсаванне часовасці на Зямлі, адказнасці за гэтую дазволеную часовасць.

Сцепанюк заклікае аднойчы забыцца на ўсё тлумнае і другаснае і „пайсці да цябе”. Пакуль ёсць час і сілы. Гэта можа быць і любімая жанчына, і блізкі чалавек, і нават Радзіма. Да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF