Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

Падарожжа часткова віртуальнае

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вікіпедыя: „Беласток — буйны транспартны вузел. Чыгункі ідуць адсюль у пяці напрамках: на Гродна, Варшаву, Баранавічы, Брэст, Граева. Аўтамабільныя магістралі злучаюць Беласток з Гроднам, Ваўкавыскам, Варшавай, Сувалкамі, Ломжай, Люблінам”. Гожа напісана, сама паэзія. Да гэтага варта дадаць крыху прозы, што ў Беластоку няма трамвая, няма метро, няма пасажырскага аэрадрома. І нядаўна нават было праведзена апытанне мясцовага насельніцтва, ці патрэбны яму рэгіянальны аэрадром. І крыху насельніцтва выказала свой vox populi, што рэгіянальны аэрадром яму патрэбны. А калі б было апытанне, ці ў Беластоку патрэбны марскі порт або касмадром, дык таксама знайшоўся б народ, якому гэтыя транспартныя станцыі паказаліся б патрэбнымі. А па тым што ёсць, па чыгунках і аўтамагістралях, ганяюцца транспартныя сродкі, асабліва ж аўтамабілі, у тым ліку і не надта люднага публічнага транспарту, у тым ліку і ў напрамку згаданага Любліна.

Выбіраюся адносна рана, пасля восьмай гадзіны, у напрамку Любліна. Толькі што маршрутка, якая паводле раскладу павінна выехаць з Беластока сямнаццаць мінут пасля восьмай, адпраўляецца з нейкага не надта вядомага прыпынку ў горадзе, а не з пад аўтавакзала. Тады паскорваю свой выезд і выбіраю ранейшую маршрутку, якая адпраўляецца дзесяць пасля сёмай, але з вядомага аўтавакзала. І тут нечаканасць: не паэзія, не проза, а літаральная драма — няма ўжо ў Беластоку і аўтавакзала; (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF