Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

Святочным канцэртам захапілі публіку

Аляксей МАРОЗ

Пачатковая школа ў Арэшкаве паспяхова рэалізуе свае адукацыйныя задачы і адначасна выходзіць з прапановамі да жыхароў сваёй вёскі і наваколля. На трэці дзень Хрышчэння Гасподняга, 21 студзеня, Арэшкаўская школа арганізавала святочны канцэрт, падчас якога славілася Хрыстовае Нараджэнне, выконваліся паралітургічныя творы і свецкія песні, а вучні таксама запрэзентавалі многа сучасных танцаў. Перад публікай у гімнастычнай зале займальна запрэзентаваліся вучні арэшкаўскай школы, дзеткі, моладзь і дарослыя хору Увазнясення Гасподняга ў Арэшкаве.

— У нашай школе ладзяцца шматлікія мерапрыемствы. У канцы мінулага школьнага года мы арганізавалі юбілейнае мерапрыемства, на якое прыбылі выпускнікі нашай школы, былыя настаўнікі і мясцовае насельніцтва. Сёння можна паглядзець выставу фатаграфій з гэтай імпрэзы. Школьны калектыў «Вясёлыя ноткі» дзейнічае ўжо 5 гадоў. У яго рэпертуары многа калядак, беларускіх песень, з якімі выступае на конкурсах «Беларускай песні» і іншых твораў. Мы падумалі, што добра было б, каб гэты калектыў і калектыў малодшых вучняў «Звёздачкі», а таксама іншыя вучні, запрэзентаваліся перад мясцовай публікай зімой, у святочны перыяд. Нашу ідэю падтрымаў настаяцель прыхода ў Арэшкаве протаіерэй Лявонцій Анхім, які працуе таксама настаўнікам у нашай школе і прыхадскі хор, у якім спяваюць выпускнікі нашай школы і нават старэйшыя нашы вучні. Мы рашыліся арганізаваць святочны канцэрт, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF