Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

Шчодры вечар у Крынках

Іаанна ЧАБАН

У школьнай бібліятэцы ў Крынках 13 студзеня 2017 г. вялікая падзея — Шчодры вечар. Наймалодшыя вучні збіраюцца ў бібліятэку некалькі гадзін загадзя. Працягваецца апошняя падрыхтоўка. Разам з трэцякласніцай Эмількай папаўняем і так даволі шырокую падборку каляднага рэпертуару. Пад акардэон спяваю куплеты «Святой Варвары», Эмілька паўтарае рэфрэны. Гляджу кругом, а ўсім астатнім трасуцца губы, пад носам паўтараюць пачутыя словы, не адрываючы зроку ад камп’ютарных экранаў, сшыткаў і кніжак. Перайшоўшы да «Неба і землі» прыемна здзіўляюся, паколькі куплеты старажытнаславянскай калядкі спяваюць уголас.

— А скуль вы гэта ведаеце? — пытаю, ведаючы што большасць з іх гэта каталікі

— А нас Оля, сяброўка з класа навучыла, — адказваюць.

Ідэя арганізацыі Шчодрага вечара паўстала ў маёй галаве пад уплывам вялікага фэсту, якія цягам цэлага дня адбыўся ў крынскай школе напярэдадні Ражджаства паводле новага календара. На тым жа фэсце не прагучала ніводная праваслаўная калядка.

— А можа давайце з адну праваслаўную паслухаем, — ветліва звярнулася я да хлапчукоў, якія займаліся музычным афармленнем фэсту.

— Мы тут католікі і ніякіх праваслаўных пускаць не будзем, — насцярожыліся.

А я адчула сябе быццам чачэнец у Беластоку.

План мерапрыемства склаўся сам. Вядома, неабходна было запрасіць да ўдзелу нейкага старажыла, які цікава распавёў бы пра нашы святочныя традыцыі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF