Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

Саколка бліжэй Гародні

Уршуля ШУБЗДА

Саколка і Гародня маюць супольныя планы па развіцці і прамоцыі сваіх гарадоў. Гарады аддзяляе толькі саракакіламетровая адлегласць. Тую трасу ў палове дарогі перасякае мяжа Еўрасаюза. Старасту ад бургамістр горада Саколка раз’ядноўвае палітычны канфлікт. Аб’ядноўваюць трансгранічныя праекты, дзякуючы якім скарыстаюць усе. А тыя ў першую чаргу маюць прынесці карысць лакальным супольнасцям па абодвух баках мяжы.

Мэты і напрамкі развіцця старасты і бургамістр Саколкі разыходзяцца амаль у кожным неабходным супольным дзеянні. Ева Кулікоўская, адкрытая лакальным медыям, гаворыць аб «вайне сакольскасакольскай». Аднак, як стараста, так і бургамістр, супрацоўніцтва з Беларуссю лічаць адной з галоўных мэт. Таму Саколка робіць свае кантакты шчыльнымі перш за ўсё з суседняй Беларуссю. Мінулы год быў гэтага доказам, а распачаты 2017 год мае быць яшчэ багацейшы ў трансгранічныя праекты.

Сакольскае стараства першым працягнула руку па грошы з МЗС Польшчы на праект з Беларуссю.

— Без супрацоўніцтва з Беларуссю не бачу магчымасці развіцця, — зазначыў стараста Пятро Рэцька. — Тая супраца з’яўляецца прыярытэтам нашага раёна. На беларускім баку маем самых сяброў. Не было ніколі ніводных праблем. Вельмі высока ацэньваю нашых партнёраў як з Маладзечна, так і з Гародні.

Сакольскае стараства з канцом снежня завяршыла першы этап праекта «Лепшы старт у дарослае жыццё вучняў з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF