Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

Гэта ноч святая...

Міра ЛУКША

Дваццаць сем хароў і калектываў, якія налічвалі каля чатырохсот выканаўцаў, славілі 15 студзеня нованароджанага Хрыста ў Гарнізонным клубе ў Беластоку. Свае вакальныя, таксама і акцёрскія магчымасці паказвалі ўдзельнікі з усёй Беласточчыны. Прэзентацыі калядных калектываў былі арганізаваны Беларускім грамадскакультурным таварыствам пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Гэтае культурнае свята, пачатак сёлетніх беларускіх мерапрыемстваў, чакалася таксама шматлікімі беластачанамі, якія нядаўна віталі каляднікаў у сваіх хатах, а і самі хадзілі з песняй пра нованароджанага Збавіцеля. Не гасне народны традыцыйны звычай хаджэння каляднікаў па хатах на Каляды з выкананнем велічальных калядных песень, тэатралізаваных сцэнак, пераапрананнем у «казу», «мядзведзя», «кабылу», «жорава». За спевы каляднікам давалі дарункі. У аснове калядавання таксама старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла («ад каляд сонца паварочвала на лета») і забеспячэнне добрага ўраджаю ў новым гаспадарчым годзе. Каляднікі, некаторыя апранутыя адмыслова, як супрасльскія «Журавінкі» ў пастушых строях, дзеткі з бельскага «Мініантракта» ці гайнаўскія «Званкі», іншыя ў народных строях, вядомых з іншых выступаў на беларускіх мерапрыемствах, як «Жаваранкі» з Мора, гарадоцкія «Хутар» і «Расспяваны Гарадок» ці «Крыніца» з Беластока, або ў святочных аднолькава пашытых галакасцюмах, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF