Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

Зімовае Купалле?

Яўген ВАПА

Святы, святы і па святах — любіць паўтараць мой бацька. Так і сталася як штогод. Вадохрышча было апошнім элементам ражджэственскага трыдуум. І каб занадта не ўвайсці ў трыумфаванне і грэх пыхлівасці праваслаўнага народа, пасля марознасонечных каляд Усявышні на чаканыя «крашчэнскія маразы» саслаў на падляшскую зямлю галалёдзіцу і адлігу. От табе ізноў праблемы з народнымі павер’ямі. Але ў свеце народнай хрысціянскай абраднасці нішто не стаіць на адным месцы. Усё плыве — як гаварылі старажытныя грэкі. І прыплыла да нас на Вадохрышча з расейскім тэлебачаннем, а як цяпер модна гаварыць «рускім мірам», дзіўная, невядомая ў гэтым кутку свету «новая, свецкая традыцыя» — гэта словы з культавай польскай кінастужкі «Місь». А менавіта спачатку на Украіне, Беларусі, а зараз у скіце ў Адрынках абрад акунацца адважным у азёрных палонках ці рэчках. Толькі такі абрад да вадахрышчэнскіх традыцый не толькі на Падляшшы маецца як кулак да твару. Высветліла гэта таксама тыдзень назад у сваім ніўскім рэпартажы з украінскага Палесся мая рэдакцыйная сяброўка Ганна Кандрацюк.

Спачатку ў Расеі а потым у яе праваслаўных сатэлітах першапраходцамі гэтай з’явы былі перш за ўсё жаўнеры вайсковых і міліцыйных спецпадраздзяленняў. Амапаўцы ці дэсантнікі — гэта гадамі галоўны кантынгент такой мужчынскай гульні. Каб добра пакорпацца ў дакументах, не дзіўным было б і адшукаць загад пра такія купанні як адзін з элементаў баявой падрыхтоўкі. Не горшымі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF