Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

Люстра бестыі

Міраслаў ГРЫКА

Я не магу дакладна сказаць, што Адам Міцкевіч, якога нацыянальным паэтам лічаць беларусы, літоўцы і палякі, не лаяўся. Я спазнаў толькі мову яго ўзнёслай паэзіі, вытанчанай і элегантнай. Мяркую, аднак, што, апроч напісанага слова, паэт умеў праклінаць, прытым смачна. Цікава толькі тое, на якой мове. Напрыклад, калі трэснуўся неабутым ступаком аб камень... Ці, лізнуўшы ў школе лаціны, лаяў згаданы камень мовай Вяргілія, Цыцэрона, Сенекі? Ці мо палітоўску? Ці, усё ж, пабеларуску? Тым не менш, павінен ад болю кінуць матам.

Нецэнзурная лексіка прычапілася да гутарковай лексікі, як вош да чалавека ўжо з пячорных часоў. Таму мы жывем ад пачатку часу з вашыма і мацюкальнымі словамі. Плявалі адзін на аднаго непісьменныя орды, абкідваліся лаянкамі раннія цывілізацыі. Так званых брыдкіх слоў не цуралася адукаваная старажытнасць, пачынаючы з засыпанай пяскамі Месапатаміі, праз фараонаўскі Егіпет, Грэцыю Гамера і Арыстоцеля, да Рымскай імперыі. У наш час брудна лаяліся, кажуць, Петрарка і Мікеланджэла, а ў Польшчы Мікалай Рэй карыстаўся моцнымі словамі без шкадобы. Верагодна, праклінаў і Янка Купала, і калі так, дык пэўна не папольску, а пабеларуску. У Польшчы лаюцца палякі, палітоўску літоўцы, пабеларуску беларусы. Кожная мова мае свае ўласныя плюгавыя ідыёмы. Цікава, паякому лаецца прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка? Бо што кляне не горш чым Дональд Трамп паанглійску, ды напэўна. Але, дальбог, на якой мове?! Што тычыцца прэзідэнта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF