Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

Беларуская нафта

Віктар САЗОНАЎ

Свет купаецца ў нафце. Яе так шмат, што ўрады многіх краін, што ёй гандлююць, ідуць на розныя непрыстойныя рэчы, абы нашкодзіць канкурэнтам. Ну, калі хапае розуму ўцяміць, што гэты шлях рана ці позна прыводзіць да гэтакіх жа мераў у адказ, то яны тады сядаюць за круглы стол і пачынаюць дамаўляцца пра зніжэнне здабычы чорнага золата. Каб кошты крыху папаўзлі ўверх, каб рынак падзяліць, і яшчэ пра розныя рэчы дамаўляюцца, ад геаграфіі пракладкі нафтаправодаў да гандлю новымі тэхналогіямі нафтаздабычы.

Стол перамоў можа быць і квадратны, неабавязкова круглы. Справа не ў стале. Значна горш калі ў некаторых квадратныя галовы. І яны пачынаюць нафту лічыць адзінай крыніцай прыбытку. Бо яе не трэба садзіць як бульбу, і даглядаць не трэба як буракі, і захоўваць не трэба як збожжа, і выхоўваць як спецыялістаў, а толькі выкачваць з зямлі як нечыстоты з памыйнай ямы, і прадаваць тым, у каго нафты няма, а грошы ёсць.

Пры гэтым наяўнасць грошай не заўсёды залежыць ад таго, ці ёсць свая нафта, ці не. Вось, скажам у ЗША ёсць і нафта, і грошы. А ў Расіі нібыта і нафта ёсць, і ў дадатак і газ, і лес, і яшчэ мноства розных карысных рэчаў, якіх не трэба ні садзіць, ні даглядаць, ні захоўваць, ні выхоўваць, а грошай, калі верыць выказванням іх прэм’ера, няма.

Ці вось параўнаць Нямеччыну і Беларусь. Вялікай нафты няма ні ў каго, але грошы з гэтых двух суб’ектаў ёсць толькі ў немцаў. І тут звычайная чалавечая логіка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF