Ніва № 05 (3168), 29 студзеня 2017 г.

У беларускай мове знаходжу тое, што хачу сказаць...

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Сцэна можа выхоўваць, можа быць месцам, дзе чалавек дарастае. Мабыць, так ёсць у выпадку Магдаліны Маліш, якая кантакт са спяваннем на сцэне мае ўжо з першых гадоў свайго жыцця. Яе талент заўважылі, між іншым, падчас фестывалю «Беларуская песня», як нешматлікі прадстаўнік Падляшша выступіла яна з гуртам «Пэрцэпцыя» ў конкурснай частцы фестывалю «Бардаўская восень2016», дзе яны атрымалі ажно два прызы. Магда — стыпендыятка Маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацтва.

Магдаліна Маліш:

— У прынцыпе я заўсёды спявала. Ужо будучы малым дзіцяткам, седзячы дома, я эксперыментавала з вакалам. Маючы 6 гадоў, я ўпершыню прыняла ўдзел у «Беларускай песні». Пазней, падчас вучобы ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Орлі, я спявала ў калектыве «Адна трэцяя». Мы выступалі на розных, таксама беларускіх, конкурсах і нярэдка атрымлівалі ўзнагароды. Пазней я пачала спяваць сола і тут таксама былі поспехі, прыкладна ва ўзгаданай «Беларускай песні». І мушу тут сказаць, што школа дала мне шанц, бо калі б не выступленні з «Адной трэцяй», я ніколі не пачала б сольнай дзейнасці. Лічу, што наогул спяваю песні на беларускай мове якраз таму, што я заўжды вучылася ў такіх школах, дзе родная мова з’яўляецца вельмі важнай.

У пяцігадовым узросце Магдаліна ў конкурсе «Роднае слова» дэкламавала «Сабаку Чапу», аўтарства Генадзя Шэмета. У 2016 годзе прыняла ўдзел у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF