Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (70)

Ганна КАНДРАЦЮК

На інтэрнэтным сайце, які высвятляў актуальнае надвор’е ў Вэтлах, паставілі параду родам з народнай аптэкі: «Сакрэт мужчынскага здароўя». Карацей кажучы, мужыкам, каб яны ўвесь час знаходзіліся на хаду і не мерзлі, раілі есці варэнікі з макам. Іншая народная парада датычыла лекавання меланхоліі. Каб пазбегнуць такой мала крутой нямогласці, аўтары сайта раілі звярнуцца з сардэчнай малітвай да святога прарока Малахіі. Усё гэта прамовіла як падрыхтоўка да Вадохрышча. Гэтае царкоўнае свята ў Вэтлах лічаць самым прэстыжным і гарачым фэстам.

— Прыязджайце да нас на Вадохрышча! — запрашалі мяне на кожным кроку.

— А што тут цікавага? — я спрабавала рассакрэціць прычыны папулярнасці свята.

Да гэтай пары Вадохрышча асацыявалася мне з поснай вячэрай, свянцонай вадой і лютым марозам, калі трэба адзяваць кажух і валёнкі. Вэтлаўскае запрашэнне на кіламетр пахла летам. Невыпадкова. Якраз на Вадохрышча тут ладзяць купанне ў асвечаных проламках на Прыпяці. Рытуал, які выклікае страсці і ўсцешны гул грамады, лічаць лячэбным і народным. Апошняя справа здалася моцна падазронай:

— Ці гэта мясцовая традыцыя? — пытаю ў царкоўнага старасты Міхайлы Мартынюка.

— Мясцовая, — чую ў адказ, — тут здавёндаўна так заведзена, што купаюцца на Крышчэніе

— А ці купаліся ў часы вашай моладасці?

— Тады не было як, — кажа Міхайла. — Тады ўсе царкоўныя святы забараняліся...

— А вашы бацькі хадзілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF