Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

Рэпарцёрскія вандроўкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Мне давялося быць з „Нівай” з самага яе пачатку, па сутнасці безупынна, бо калі нават здаралася бываць у малой чужыне — як гэта назву ў апазіцыі да папулярнай цяпер малой айчыны — дык завітваючы ў бацькоўскі дом, дзе „Ніва” была заўсёды, заўсёды з цікавасцю заглядаў на яе старонкі. І, здавалася б, павінен я шмат ведаць пра яе мінулае, пра яе лятучых па нашым старонні журналістаў. Рональд Рэйган быў калісь сказаў, што ўрад падобны на дзіця — просты стрававод, з вялікім апетытам у пачатку і бессэнсоўнасцю на канцы. Тое ж самае можна парафразаваць і пра памяць, якую час паступова расцярушвае і ў ёй астаюцца адно ўсё меншыя чарапкі ад мінулага. Усё ж такі ўдалося мне крыху іх сабраць, у надта няпоўнай колькасці, да таго ж і ў надта суб’ектыўным падборы.

Здаецца мне, што найбольш з ліку штатных журналістаў „Нівы” пабываў у народзе Віктар Рудчык. Мяне калісь хваляваў ягоны цыкл, прысвечаны пачатку сапраўднай вайны ў нашым старонні, а цыкл той называўся „Буг у агні”. Віктар Рудчык у свой час з’ездзіў Пабужжа ад Сямятыч аж за Драгічын, падрабязна запісваючы ўспаміны жывых тады сведак ваенных падзей на нашым адрэзку г.зв. Лініі Молатава. Ездзіў ён таксама ў Савецкі Саюз дзеля запісу ўспамінаў былых чырвонаармейцаў, якім удалося выжыць бязлітасны пачатак вайны. Ды не толькі гэтай тэмай займаўся Віктар Рудчык, бо ж калі гартаю тыя асколкі сваёй памяці, дык мне здаецца, што ён заўсёды быў у дарозе, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF