Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

У напрамку Гродзіска

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дабрацца з Беластока ў напрамку Гродзіска не было лёгка пры маёй памяці. Але калісь было лягчэй, чым зараз. Быў, напрыклад, аўтобус з Беластока ў Цехановец, які адпраўляўся ў пяць гадзін раніцы. У летні час была гэта раніца, а ў зімовы яшчэ цёмная ноч. І гнаўся той аўтобус цераз цемру і падаючыя пялёсткі снегу, прабіраючыся быццам касмічны „Саюз” цераз зорны антураж Галактыкі. Хапіла высадзіцца з яго ў Рудцы і ў напрамку Гродзіска было што рукою падаць.

Было гэта, аднак, калісь, калі яшчэ аўтобусы калясілі амаль па большасці праязных дарог тутэйшага краю. А цяпер, калі асфальтоўкі ахапілі шчыльным павуціннем некаторыя нашы мясцовыя тэрыторыі, публічная камунікацыя стала згортваць свае ветразі з так рупліва нарыхтаванай ёй прасторы. Так вось з Беластока ў напрамку Гродзіска прыходзіцца дабірацца такім чынам, пра які некалі можна было меркаваць толькі ў кур’ёзных звілінах думак. А думка тут пра найстарэйшую ў нас паўтарастогадовую варшаўскапецярбургскую чыгунку...

Чыгунка таксама коціцца з духам часу і на рэйках, так як і на асфальце, штораз менш пасажырскага транспарту мясцовага маштабу, тых цягнікоў, якія спыняюцца на кожным прыпынку. Але яшчэ яны не звяліся. Раненька, пасля шостай гадзіны, адпраўляецца такі з Беластока ў Шэпятова; у напрамку Элка зараз і такога няма...

З майго прыферыйнага Новага Места бліжэй да прыпынку Кляпачы, чым да беластоцкага галоўнага вакзала. Каляшу байкам па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF