Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

Мастак успамінае Бацюты

Сяргей ЧЫГРЫН

З сямейнага фотаальбома беларускага мастака Мікалая Несцярэўскага

Мікалай Несцярэўскі — унікальны чалавек. Сёлета яму ў сакавіку будзе ўжо 86 гадоў. Ён — вядомы беларускі мастак, кераміст, жывапісец, скульптар, музыкант, сябра Беларускага саюза мастакоў. Жыве цяпер у Мінску, але нарадзіўся ў вёсцы Бацюты на Беласточчыне. Любоў да сваёй малой радзімы Мікалай Несцярэўскі пранёс праз усё жыццё. Ён кожны дзень прыгадвае свае родныя Бацюты, якіх ніяк не можа забыць, бо там нарадзіўся, там прайшло маленства, там жылі і жывуць яго сваякі.

Мастак нарадзіўся ў сям’і беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання. Бацька — Лаўрэн Маркавіч Несцярэўскі — быў хлебаробам, маці — Настасся Лявонцьеўна — хатняй гаспадыняй. У сям’і было трое дзяцей: Мікалай, Вольга і Галіна. На момант нараджэння малога Міколкі, сям’я жыла заможна: Несцярэўскія мелі 25 гектараў зямлі (18 — ворнай, астатнія — паплавы і сенакосы), былі коні, каровы, свінні, куры, гусі.

У 1938 годзе памёр яго бацька. Усе клопаты па хатняй гаспадарцы ляглі на плечы сямігадовага Міколкі і маці. Хлопчык рана навучыўся касіць траву, араць зямлю, сеяць жыта, збіраць ураджай.

Пасля заканчэння вайны сям’ю Несцярэўскіх, як і тысячы беларусаў па нацыянальнасці, прымусова вывезлі ў Беларусь і далей у Расію. Несцярэўскія трапілі ў мястэчка Дзятлава на Гарадзеншчыну.

У 1947 годзе Мікалай Несцярэўскі пачаў працаваць вучнем, потым цесляром у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF