Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

Паўстанцкі блазан Дамянік Бейда

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

Дамінік Бейда быў дастаўлены ў турму ў Бельску напрыканцы верасня 1863 года. Нягледзячы на тое, што яму было толькі 54 гады, мужчына выглядаў за старога, да таго ж быў сляпы на левае вока і кульгавы на адну нагу. Бейда чакаў, калі ваеннасудовая камісія дабярэцца да яго справы і вызваліць з турмы, як і большасць іншых сялян, на ранейшае месца жыхарства пад нагляд паліцыі.

14 кастрычніка Дамінік быў выкліканы на допыт. Яго гісторыя амаль нічым не адрознівалася ад шматлікіх іншых, ужо не раз чутых прадстаўнікамі камісіі. Бейда, незаконнанароджаны, неадукаваны, каталік спакойным голасам паведаміў пра прычыну сваёй двухмесячнай адсутнасці ў роднай вёсцы: «Ішоў я да свайго сына ў вёску Корыца, на дарозе мяне запынілі 4 коннікі і двое пешых, узброеныя, і забралі мяне ў партыю Баранцэвіча, дзе мяне вартавалі тры дні, а пасля на працягу двух тыдняў я быў у шайцы без асаблівага нагляду. Зброі ніякай не меў, а, выбраўшы зручны час, збег з шайкі дахаты, дзе і быў увесь час да арышту. Усе паказанні па існай праўдзе, у чым і прашу распісацца. Дамянік Бейда, а за яго па просьбе падпісаўся шэраговы Грыгор Кудакоў».

На падставе падобных гісторый па ўсім Краі на волю была вызвалена не адна сотня сялян, прымаўшых удзел у паўстанні. Гэта рабілася па рашэнні віленскага генералгубернатара Міхаіла Мураўёва з мэтаю разгрузіць ваеннасудовыя камісіі ад другарадных спраў і сканцэнтравацца на вызначэнні ступені (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF