Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

Вялікае калядаванне ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

У хаце маіх бацькоў у Новым Беразове Хрыстовае Нараджэнне славіла ажно 12 груп калядоўшчыкаў. Хаця вёсак, дзе калядаванне ёсць шматлюдным, зараз ужо нямнога, а ў гарадах дзеткі і моладзь рэдка рашаюцца калядаваць па дамах і кватэрах, то традыцыя абвяшчэння Божага Нараджэння не знікае. Перанеслася яна на сцэны дамоў і асяродкаў культуры, што дазваляе шматлікай публіцы ў калядны перыяд выслухаць калядкі ў выкананні калядоўшчыкаў розных узростаў. У гэтым годзе дваццаты раз арганізаваліся Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай, якія ў 1998 годзе ў памяшканнях белліцэя сталі ладзіцца Агульнаадукацыйным ліцэем з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, гайнаўскім аддзяленнем БГКТ і Гайнаўскім домам культуры. З 2003 года калядныя сустрэчы арганізуюцца Дэканальным інстытутам праваслаўнай культуры ў Гайнаўцы і Гайнаўскім домам культуры ў яго памяшканнях, а суарганізатарамі мерапрыемства выступаюць Аб’яднанне «Любіцелі царкоўнай музыкі» ў Гайнаўцы і Брацтва праваслаўнай моладзі, якое дзейнічае ў СвятаТроіцкім прыходзе ў Гайнаўцы. Каляднае мерапрыемства пераўтварылася з часам у Фестываль «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай», а калі сталі прыбываць на яго каляднікі з Беларусі і нават адзін раз прыехалі калядоўшчыкі з Украіны, калядаванне набыло прыкметы міжнароднага мерапрыемства.

У 2017 годзе Фестываль «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай» праходзіў з 10 па 14 студзеня ў Гайнаўскім доме культуры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF