Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

Шчодрыя падарункі

Яўген ВАПА

Як бачна, Ражджаственскія святы памаленьку набліжаюцца да завяршэння. Яшчэ толькі адсвяткаваць Трох каралёў і адпачываць. З’ява стомленасці святочным цыклам на Падляшшы — справа заканамерная. Падвойны каляндар — грыгарыянскі і юліянскі — фундуе нам месячны цыкл павышанай працы для страўніка і пячонкі. Абарончы імунітэт арганізма слабее і людзі пачынаюць раптоўна хварэць. От табе і святкаванні. Але некаторым гэтых святочных дзён хіба яшчэ замала. Маю тут на думцы польскіх паслоў Сейма, якім, відаць, прымаўка «czy się stoi, czy się leży, dziesięć tysięcy się należy» занадта засела ў мазгах. Таму нічога дзіўнага, што некаторыя з іх бачаць свята аж шасці каралёў. Усё ў падвойным відзе. А што ж сабе шкадаваць! Адзін з іх уразіў мяне асабліва, называючы аднаго з каралёў Бельзебубам. Відаць, чартаўшчына надоўга ўкаранілася ў польскім парламенце, бо тое, што зараз там вырабляецца, аж просіцца помсты ад неба. Але зыходзячы з адвечнага прынцыпу, што Бог няскоры, але справядлівы, відаць, адбіранне розуму паслам з’яўляецца тым жа пакараннем. І няхай кампраметуюцца тады перад намі, выбаршчыкамі. Добра, што святочная мітусня не дазваляла людзям аж занадта дакладна адсочваць польскі парламенцкі крызіс, бо ў іншым выпадку продаж заспакаяльных сродкаў у аптэках рэзка б узрасла. Але прызнаюся шчыра, што калі ў адзін вечар паглядзеў я некалькі інфармацыйных праграм на розных тэлеканалах, то каб заснуць, мусіў я каўкнуць снатворную пілюльку. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF