Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

Гіперінфляцыя путчу

Міраслаў ГРЫКА

Пасля дэфляцыі вяртаемся да інфляцыі. Ужо аб ёй мы змаглі забыцца. Мяркуючы па ўсім, цана на цукар павялічылася на 26% у параўнанні з коштамі папярэдняга года. Цукрам я не карыстаюся, прытым не ўмею падсалоджваць. Паўтараю гэтую інфармацыю за СМІ. Я спадзяюся, што адказнымі. Іншыя, ва ўсякім разе, я стараюся не чытаць. Шкада для іх часу. Але што для каго значыць адказнасць? Інакш яе разумеюць браты Карноўскія, яшчэ інакш міністр Блашчыкоўскі, яшчэ інакш прафесар Жаплінскі і яшчэ зусім інакш пан Зёбра. Мне здаецца, што да адказнасці як такой дарвалася не так інфляцыя, як яе выроджаная мутацыя «гіпер»... Ой, запахла тут воцатам і прытхласцю пустых паліц. Але пачнем спачатку ...

У мінулую нядзелю TVP1 выдала дакумент пад загалоўкам «Путч», прытым у часе так званага прэміумкантэнту. Адразу пасля вячэрніх «Навін», якім на працягу многіх гадоў даспадобы асабліва пажылым гледачам. Справа звязана з апошнімі падзеямі ў парламенце, калі дэпутаты ад ГП і «Навачэснай», у знак пратэсту супраць несправядлівага на іх думку выключэння з парламенцкіх абрад аднаго з іх калег, заблакавалі ўласнымі целамі парламенцкую трыбуну з патрабаваннем вярнуць яго да поўнай функцыі дэпутата. Яго выключэнне наступіла пасля таго, што калі ён звярнуўся да маршалка які прадстаўляе ПіС словамі «каханы пане маршалку». Гэтыя словы аказаліся снежным комам, які каціўся хутчэй і хутчэй з кручы чалавечых слабасцей. Пакрыўджаны незаслужаным каханнем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF