Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

Добрыя дзевяностыя

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На постсавецкай прасторы ўстойліва замацавалася выслоўе „ліхія дзевяностыя”. Імперскія прапагандысты і настальгуючыя па савецкім саюзе так настойліва далдоняць і заганяюць гэта ў мазгі маладому пакаленню, што ў яго сапраўды можа скласціся ўражанне, нібы ў пачатку дзевяностых рабілася нешта надзвычайнае. Ледзь не апакаліпсіс тады надышоў. Па цэнтральных вуліцах і пляцах гойсалі банды рэкеціраў з аўтаматамі, ля райвыканкамаў чародамі кружлялі прастытуткі, пад крамамі за кожную бутэльку — пустую і парожнюю — біліся алканаўты, а ў барах і на дыскатэках віўся бесперапынным дымам наркатычны кумар. Праўда з гэтага толькі тое, што на абломках і руінах прагніўшай імперыі сапраўды павылазілі многія язвы грамадства, якія раней альбо знішчаліся без разбору, альбо хаваліся і замоўчваліся. Варта ўспомніць хоць бы класічны прыклад маскоўскай алімпіяды, калі ў сталіцы СССР перад спартовымі баталіямі зніклі ўсе бяздомныя, наркаманы, алкаголікі і прастытуткі. Насамрэч гэтыя, так званыя „асацыяльныя элементы”, былі вытураны і вывезены з белакаменнай і чырвоназоркавай сталіцы за „соты кіламетр”. Так пускаўся прапагандысцкі пыл у вочы, стваралася ўражанне, што ў саветаў ніякіх заган няма.

На хвалі перабудовы спярша сапраўды было шмат пены і недарэчнасці, аднак гэта быў час, калі дыхалася свабодна, калі можна было пачуць праўду і самому казаць праўду. Цудоўна памятаю, які кантраст чакаў мяне на гістарычным факультэце нашага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF