Ніва № 04 (3167), 22 студзеня 2017 г.

«Zero85» — апошні раз

Міра ЛУКША

Вось і развіталіся з камандай «Zero85». На апошнім канцэрце ў клубе «Фама», 14 студзеня. Выйшаў пры тым — першы і апошні іх дыск, нават два — версія акустычная і электрычная, які ўключае ў сябе прыгожа рэдакцыйна падрыхтаваны альбом «Turritopsis nutricula». Уключае ён тэксты беларускага рокгурта, які дзейнічаў з перапынкамі 15 гадоў, перакладзеныя на польскую і беларускую мовы Алінай Ваўранюк і Мірай Лукшай, аздоблены неадназначнай графікай, якая ўзаемадзейнічае з тэкстамі. Канцэрт згуртаваў шмат фанатаў з Польшчы і Беларусі. На музыцы гурта выхавалася пакаленне. Як адзначыў лідар гурта Сенька — Юрка Асеннік, гэты завяршальны канцэрт быў таксама і падсумаваннем дзейнасці гурта:

— Зыходзім дастойна. Усё, што мае пачатак, мае канец. Гэты альбом, у пэўным сэнсе, суб’ектыўнае сведчанне месца і часу.

У «Фаме» на развітальным канцэрце выступілі: Сенька (Юрка Асеннік) — вакал, Бартак (Барташ Косма Кваснеўскі) — гітара, другі вакал, Куба (Якуб Кваснеўскі «Кубус») — бубны, і Бобан (Багуслаў Каспэрук) — басгітара ды гасцінна Роберт Юрчо (гармонік).

У «Фаму» нахлынуў тлум людзей розных пакаленняў, сяброў, фанатаў, некаторых з дзецьмі, для якіх Сенька з хлопцамі гэта культавая з’ява. На калідорах і ў сенях клуба і на падворку перад кавярняй клубіўся другі канцэрт — людзі пазнавалі адны адных, абдымаліся, успаміналі пра тое, што раней было, а чаго няма, а што можна было б спрабаваць аднавіць. Жарты, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF