Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (69)

Ганна КАНДРАЦЮК

Гэта ніякае знахарства і не чаклунства, гэта праўдзівыя малітвы божыя, — кажа пра свае замовы баба Маша. — Яны ж не ад людзей, яны ад Божай Маці. Яна дапамагае...

Дар пераказала ёй старая Вальчыха з суседства. Бабка не хацела забіраць дар на той свет. Яна сама рашыла, каб пасля яе смерці лекавала Маша. Ведала яе з дзяцінства. Назірала за ёй, правярала сумленнасць. Калі перад смерцю паклікала да сябе Машу, тая спачатку баранілася, мучылі сумненні. Ці хопіць ёй сілы, каб дапамагаць іншым? Трыццаць шэсць гадоў працавала санітаркай, адрабіла там рукі і ногі. Ды дажылася, што то без кульбакі за парог не выйдзе. А замаўляць гэта не просты выклік. Бывае, пасля лекавання хворых усе сілы пакінуць. На шчасце яна — жанчына колішняя, кожную работу ведае.

— Калісь мы моцна гаравалі пры бальніцы, — успамінае баба Маша.

Як гэта выглядала? Каб справіцца з абавязкамі палескай санітаркі, патрэбная мужчынская сіла.

— Усё было на нашых плячах, — кажа старэча. — Нашым абавязкам было абмыць і накарміць хворых, прыдбаць яду і дровы, а прыбіранне гэта ўжо не работа, гэта лічылася адпачынкам, разрыўкай.

Найцяжэй было абмыць пасцель з крыві. Пасцель, вопратку і ўсё іншае мылі ўручную. Ніякіх жа пральных машын не было. Маша ў міжчасе даглядала агонь у шасці печках, гатавала яду хворым. Каб яда смакавала і ішла на здароўе, спявала нейкую песню. Усе прадукты, уключна з мясам, здабывалі сваімі рукамі. Пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF