Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

«Ніва» ў дакамп’ютарны перыяд

Віталь ЛУБА

Сёння камп’ютарная тэхніка ў рэдакцыі — звычайная справа, без якой немагчыма сабе ўявіць падрыхтоўку выдання да друку. Цяпер тэксты трапляюць у рэдакцыю ў электронным выглядзе, праўка тэкстаў адбываецца на камп’ютары, макетаванне і вёрстка таксама, а звярстаны нумар у электронным выглядзе, таксама электронным шляхам, ссылаецца ў друкарню. Але яшчэ дваццаць пяць гадоў таму такая карціна працы рэдакцыі ўспрымалася б у катэгорыі фантастычных расказаў.

Апрацоўка рэдакцыйных матэрыялаў

У дакамп’ютарны перыяд важную ролю ў працы рэдакцыі адыгрывалі пішучыя машынкі. Журналісты здавалі свае тэксты ў рукапіснай або друкаванай форме. Адны прыходзілі з гатовымі ўжо машынапісамі, або самі перапісвалі свае тэксты на машынцы ў рэдакцыі, іншыя свае рукапісы дыктавалі машыністцы. Матэрыялы ад карэспандэнтаў у сваю чаргу траплялі ў рэдакцыю ў выглядзе рукапісаў. Рукапісы і машынапісы першапачаткова чытаў галоўны рэдактар, наносіў свае праўкі і, калі тэкст падыходзіў да друку, перадаваў сакратару рэдакцыі для далейшай моўнай апрацоўкі. Пазней папраўлены рукапісны тэкст трапляў да машыністкі, якая друкавала яго на машынцы. Старонка машынапісу змяшчала ў сабе 30 радкоў тэксту па 60 знакаў з прабеламі ў кожным. Гатовы машынапіс зноў трапляў на стол сакратара рэдакцыі, якая яго вычытвала і яшчэ раз папраўляла. Калі на старонцы машынапісу было больш чым пяць паправак, трэба было яго перапісаць нанава, бо такое было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF