Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

Было ў Пашкоўшчыне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Верай і Уладзімірам СОСНАМІ з Пашкоўшчыны.

— Я цяпер крану адзін з Вашых вершаў пра Пашкоўшчыну, які Вы нядаўна прачыталі ў Ляўкове: бруку нэ відно. Здаўна той брук быў?

— Пры маёй памяці ўжо быў, цераз цэлую вёску.

— ...ўжэ стрыэха пропала. Вы ўжо згадвалі пра саламяныя стрэхі, што яны былі паўсюдна да вайны, да канца ліпеня 1944 года, калі гітлераўцы тыя стрэхі падпалілі.

— Стрэхі прапалі, калі немцы спалілі сяло. Пасля яшчэ стрэхі аказваліся. Бо здарылася такая добрая нагода, што людзі выязджалі ў Расію, і прадавалі хаты.

— І многа выехала?

— З нашай вёскі выехаў бадай толькі Лукашэвіч. А так, то многа выехала з Маліннік. А хаты ж адразу не збудуеш. Мы купілі хату ў Рудутах, якісь Амельян Зубацкі, які таксама выязджаў, прадаваў; то мы ўзялі хату і клуню, то яшчэ тая клуня па сённяшні дзень стаіць. І тыя стрэхі працягваліся крыху далей. А мы, як у 1947 годзе паставілі новую хату, то ўжо крылі дахоўкаю. І так рабілі шматлікія людзі.

— А дахоўку адкуль бралі?

— Яе выраблялі майстры. Яны мелі ў сябе майстэрні, дзе было многа полак. Чарапіцу выраблялі ў формах, яе затым шліфавалі і накладалі лічка; і яшчэ некалькі тыдняў яна мусіла сушыцца. Мы на сваю хату бралі дахоўку з Бельска, а ўжо як мы на цяперашняе месца перабраліся і хлеў крылі, то ўжо я браў дахоўку з Рудутаў; там Майстровіч Коля вырабляў. І ў Кашалях быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF