Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

Ён ствараў непакорнага бунтара

Сяргей ЧЫГРЫН

У сваёй кнізе „З Беластоцкай зямлі” (Беласток 2008, с. 187188) я ўпершыню прыгадаў пра беларускага мастака, рэзчыка па дрэве, грамадскакультурнага дзеяча Уладзіміра Мацюка (19021989). Гэта была толькі невялікая згадка пра таленавітага беларуса з Беластока. Але пошукі працягваліся і за гэты час мне ўдалося адшукаць шмат новых звестак пра чалавека, які любіў мастацтва і пра якога, на жаль, мала хто сёння ведае, а тым больш яго прыгадвае.

Уладзімір Мацюк нарадзіўся 2 чэрвеня 1902 года ў Беластоку ў сям’і беларускага фельчара Язэпа (Іосіфа) Мацюка. Язэп Мацюк быў родам з вёскі Гернікі Слонімскага павета. У пачатку ХХ стагоддзя ён жыў і працаваў у Беластоку. Там малады фельчар пазнаёміўся з дзяўчынай Людмілай, якая была са збяднелага роду Антыноравічаў з Нараўкі. Людміла і Язэп пакахалі адзін аднаго, пажаніліся і шчаслівыя жылі ў Беластоку. Хутка ў іх нарадзілася пяцёра дзяцей, Валодзя па ліку быў трэцім.

Але заставацца шчаслівымі беларускай сям’і перашкодзіла Першая сусветная вайна і бежанства. Іосіфа Мацюка мабілізавалі ў расійскае войска і накіравалі працаваць эпідэміялагічным фельчарам у адзін з земскіх шпіталяў Падольскай губерні, які знаходзіўся каля самай лініі фронту. Але ў 1916 годзе ён захварэў на тыф, прыехаў да сям’і ў горад Калуга, дзе хутка памёр. Менавіта ў Калугу ў гэты час была з Беластока эвакуіравана Людміла Мацюк з дзецьмі. І на яе плечы ляглі ўсе сямейныя клопаты.

З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF