Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

Пра дзеда — вялікага патрыёта

Іаанна ЧАБАН

Войтэк — прыгожы гімназіст. Паўсюль яго поўна — міністрант у касцёле, чорцік на ясельцах, гукааператар на школьных мерапрыемствах. Заўсёды ў цэнтры ўвагі. Яго галоўная навагодняя пастанова — пабольшыць колькасць трэніровак на мясцовым «паўэр джыме». Толькі не ведаю навошта яму гэта, ён жа марыць пра кар’еру святара. Марк — хлопец надта патрыятычны, амаль пры кожнай нашай сустрэчы падкрэслівае важнасць нацыянальнай сімволікі. Верыць, што белы арол на грудзях абараняе яго ад усялякай бяды, прымушае быць добрым і справядлівым. Модныя цяпер сімвалы Змагарнай Польшчы віднеюць не толькі на яго вопратцы, але таксама на смартфоне. Нават прычоска ў яго патрыятычная. Запытаны пра сімволіку знака Змагарнай Польшчы тлумачыць, што гэта ў памяць жаўнераў 1944 года. Зараз прапануе мне таксама чытаць успаміны пра, як кажа, вялікага патрыёта — дзеда Альбіна.

У час адной з нашых размоў пра патрыятызм прапаную яму апрануцца ў кашульку з літарамі «П» і адвернутай дагары нагамі польскай «W». Мае гэта абазначаць Польшчу Міласэрную, мілуючую. На святочнай картцы пішу жадаю «... навучыцца адказваць дабром на зло»... далучаю іконку Уладзімірскай Божай Маці, якая, можна сказаць, сама ўвайшла ў адрасаваны яму канверцік.

Праўду кажучы, я баялася чытаць падараваныя мне ўспаміны, падазраваўшы, што іх герою не было па дарозе з праваслаўнымі. На шчасце памылілася і засталася з думкай, што мой гімназіст незнаёмы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF