Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

Мастацтва Тамары Кердалевіч

Аляксей МАРОЗ

Тамара Кердалевіч ужо сорак гадоў працуе ў галіне культуры ў Чаромсе і каля трыццаці гадоў стварае мастацкія працы — жывапіс, пастэльныя работы, рысунак, батык і графіку. Працы мастачкі з Чаромхі можна было пабачыць, між іншым, на Аглядах непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, на якіх займала прызавыя месцы. Аднак толькі цяпер у рамках праекта «Беларускі алфавіт мастацтва» ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы была арганізавана першая персанальная выстава Тамары Кердалевіч. Яе адкрыццё адбылося 28 снежня 2016 года.

— Да сіх пор ніхто не арганізаваў персанальнай выставы работ Тамары Кердалевіч. Мы рады, што на прыкладзе мастачкі з Чаромхі можам паказаць працы выкананыя рознымі тэхнікамі. Нам найбольш блізкія яе карціны з падляшскімі краявідамі, напрыклад, гарбузы на загарадзі Дашоў. Захапляюць нас таксама партрэты, батыкі, — сказаў дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк.

— Тамара Кердалевіч стала вядомай на Гайнаўшчыне і па за нашым рэгіёнам якраз з за прац выкананых тэхнікай батыку, мастацтва малявання воскам. Яе батыкі захапляюць незвычайнай насычанасцю колераў і прастатой, а калі праз тканіну яе прац пранікае святло, тады можна адкрыць сапраўдную прыгожасць батыку, які рэдка выконваецца ў нас на Падляшшы. Займаецца спадарыня Кердалевіч мастацтвам ад дзесяцігоддзяў і карыстаецца такімі мастацкімі тэхнікамі, як алей, акрыл, акварэль, пастэль, якая спалучае якасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF