Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

Святочны шпацыр

Яўген ВАПА

Ну і дачакаліся! Ражджаство Хрыстовае з такім марозам і снегам. На тэрмометры ў маіх бацькоў слупок ртуці затрымаўся на мінус дваццаці пяці градусах. Прытым бязветранае і сонечнае надвор’е. Даўно не было чагосьці такога. Нягледзячы на мароз, у суботні ранак накіраваўся я ў Белавежскую пушчу на паўтарагадзінны шпацыр. Эстэтычныя ўражанні незабыўныя. Скупаныя ў залатых, сонечных промнях вершаліны дрэў адбіваюцца ад белагабелага снегу. А неба — сіняесіняе. Цішыня і дастойнасць. У паветры не чуваць аніякага птушынага крыку. Неяк так дзіўна. Але пушча жыве сваім жыццём. Па снезе відаць, што перада мною тут перабягалі лясныя жывёлы. Не вялікі з мяне знаток звярыных слядоў, але тропы зуброў і аленяў красаваліся на дарожках. Не сустрэў я аднак лоб у лоб ані звера ў лесе, ані чалавека на вуліцы. Бязмежная прастора пушчы і людской пустэчы пануе ў навакольных вёсках. Дзень перад Калядамі пахавалі нашу сваячку з боку мамінай сям’і. Ідучы, думаю пра сваіх аднавяскоўцаў, пра іхнія пагаворкі, паходкі, усмешкі. Пра тых, якія ўжо адышлі і тых, што яшчэ дажываюць свой век. Сонца і мароз даюць пачуццё лагоднасці і цеплыні. Заўсёды добра вяртацца ў бацькоўскі дом.

Перад вачыма ўзгадваюцца таксама малюнкі, калі большменш у такое надвор’е былі мы каляднікамі і некалькі гадзін вандравалі з «гвяздай» па маленькіх пушчанскіх вёсках. Ніхто нас тады не падвозіў, таму час ад часу душа ў пяткі ўцякала, калі ноччу брылі мы праз лясныя дарожкі. З сабой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF